Рэгістрацыя | Уваход Мой профіль   Зносіны   Забавы   Карыснае   Інфармацыя     Паставіць закладку Зрабіць стартавай  
    Мабільная версіяnew
Навіны
Апошнія навіны
  Тэма:  Навіны  »  Дзiцячае "Еўрабачанне-2007" - другая перамога!!!
Crane77

Адказаў: 7
Праглядаў: 26833

Паведамленні:
09 снеж. 2007 11:18

"З сябрамі" да перамогі.


Другая ў гісторыі дзіцячага "Еўрабачання" перамога ў Беларусі. Аляксей Жыгалковiч на Міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне - 2007" сёння ў Ратэрдаме стаў пераможцам. 11-летні мінчук разам з групай "All stars" выканаў песню "З сябрамі".

Напружанае дужанне разгарнулася паміж ансамблем з Арменіі "Аревiк" і Аляксеем Жыгалковiчaм падчас аб'яў вынікаў галасавання. Першапачаткова лідыравала армянская група. Аднак у другой частцы галасавання сітуацыя змянілася, парыў паміж армянскім калектывам і беларускім удзельнікам скараціўся. Ключавым стала рашэнне літоўскіх гледачоў, паставілых Беларусі самую высокую адзнаку - 12 балаў. Тым самым Аляксей Жыгалковiч апярэдзіў свайго найблізкага канкурэнта - армянскі калектыў.

У Міжнародным дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне-2007" удзельнічалі прадстаўнікі 17 краін. Беларусь стала ў другі раз пераможцам дзіцячага конкурсу "Еўрабачанне". Упершыню перамогу краіне прынесла Ксенія Сiтнiк у 2005 году. А у 2006-м Андрэй Кунец заняў другое месца.

БЕЛТА
  Тэма:  Навіны  »  Пункты
lefan

Адказаў: 0
Праглядаў: 137356

Паведамленні:
19 вер. 2007 02:12

Мы вырашылі ўвесці новую сістэму падліку пунктаў:

icon_arrow.gif Формула:
[img:4d1d2bf78b]http://images.vstrecha.de/.../image003.gif[/img:4d1d2bf78b]
n = Колькасць паведамленняў на форуме ў дзень
Wn=Пункты за кожнае паведамленне на форуме, ад 0 да 3. Яно залежыць ад:

  • У якім раздзеле было напісана паведамленне
  • Колькасць слоў
  • Якасць слоў
  • Час пасля апошняга паведамлення
  • Аўтар апошняга паведамлення ў топіку (калі гэта былі Вы, то атрымліваеце 0 пунктаў)


c = Колькасць паведамленняў у чаце ў дзень
Wc=Пункты за 100 паведамленняў ў чаце ад 0 да 2 (залічваюцца толькі публічныя паведамленні), у залежнасці ад:

  • колькасці слоў/літар
  • якасці слоў


Аp=Колькасць атрыманых асабістых паведамленняў
Wp=На цяперашні час 0, 3
Аg=Колькасць атрыманых паведамленняў у гасцявой кнізе
Wg=На цяперашні час 0, 3
Аdb=Колькасць атрыманых каментарыяў у дзённіке
Wdb=На цяперашні час 0, 2
Аdg=Колькасці напісаных каментарыяў у іншых дзённіках
Wdg=На цяперашні час 0, 3

u = Колькасць усіх карыстальнікаў

М = Выпрамляльнік, на цяперашні час 2, 5


Bonus = за кожнае з наступных дзеянняў Вы атрымліваеце дадатковыя пункты:

  • Уваход у сістэму, залічваецца толькі адзін раз у дзень: Колькасць дзён пасля рэгістрацыі/100 пунктаў (мінімум 1 пункт, максімум 10)
  • Галасаванне за іншага карыстальніка: 0.3 пунктa
  • Калі нехта прагласаваў за Вас: 2 пункта
  • Дадаванне анкеты: 5 пунктаў
  • Калі нехта стаў Вашым сябрам: 2 пункта
  • Калі ў Вашым дзённіке з'явіўся новы пастаянны чытач: 3 пункта
  • За кожны атвет у Вашай тэме Вы атвымліваеце 10% ад пунктаў набраных у гэтай тэме іншымі карыстальнікамі



S (штрафныя пункты)= за кажнае з наступных дзеянняў у Вас адымаюць пункты:

  • Калі Вас нехта дадаў у чорны спіс -5
  • За кожнае выдаленнае паведамленнена форуме
    Вамі -1
    мадаратарам -10
    адміністратарам -50
  • За кік у чаце -5
  • За бан у чаце -10


ug = колькасць карыстальнікаў, якім Вы параілі нашу старонку
P = колькасці пунктаў набраных карыстальнікамі, якім вы параілі нашу старонку






icon_arrow.gif А цяпер тое самае па-беларуску:

Вы атрымліваеце пункты за:

  • паведамленні на форуме, у залежнасці ад якасці: ад 0 да 3 пунктаў
  • паведамленні у чаце, за 100 паведамленняў (залічваюцца толькі публічныя паведамленні), у залежнасці ад якасці: ад 0 да 2
  • атрыманыя асабістыя паведамленні
  • атрыманыя паведамленні ў гасцявой кнізе
  • атрыманыя каментарыі ў дзённіке
  • напісаныя каментарыі ў дзённіке

  • + Bonus (аб ім гаворка ішла вышэй)
  • - штрафныя пункты (таксама глядзі вышэй)


Разам з тым Вы будзеце атрымліваць 10% ад тых пунктаў, што набралі карыстальнікі, якім Вы параілі нашу старонку. icon_exclaim.gif

Нашу старонку Вы можаце праіць:
- сказаўшы аб ёй Вашаму сябру/сяброўцы і папрасіць яго/яе адзначыць Ваш нік пад час рэгістрацыі.
- або Вы змясціце наступную ссылку на Вашай старонцы
Код:
<a href="http://www.by-svet.com/?ref=userid">by-svet.com</a>

але замест userid Вы павінны адзначыць Ваш id, Вы знойдзеце яго ў сваім профілі
тэкст Вы можаце змяніць на ваш позірк, але ён не павінны псаваць аўтарытэт нашай старонкі.





Падлік пунктаў будзе здзясьняцца аднойчы ў суткі, прыкладна 00:30 па Германіі.
Негатыўныя пункты адымаюцца ў той жа час, калі ў Вас будзе меней за -100 пунктаў, то Вам аўтаматычна будзе забаронена пісаць на ўсім партале.


icon_arrow.gif Чалавек дня/месяца вылічваецца па той жа формуле.

icon_arrow.gif На што Вам патрэбны гэтыя пункты?
І ведаць не ведаю icon_biggrin.gif

Здаецца пакуль што гэта ўсё, будуць пытанні, звяртайцеся сюды.
  Тэма:  Навіны  »  Генератар пароляў
lefan

Адказаў: 0
Праглядаў: 24438

Паведамленні:
19 вер. 2007 01:58

Паролі патрэбны заўсёды і ўсюды. Практычна любы крок у Інтарнэце і ў камп'ютары патрабуе папярэдняга ўвода пароля.

Я жадаю паказаць Вам на прыкладах, што такое якасныя, і неякасныя паролі, для таго, каб у Вас не ўкралі ICQ-нумар, украўшы да гэтага e-mail адрас. З дапамогай якога ўзломшчык можа даведацца, аб адрасах і паролях форумаў дзе Вы з'яўляецеся аж да таго, што можа змяніць Вам тарыф увахода у Інтарнэт.
Казка? Я гарантую Вам, што даведаўшыся аб адным з пароляў Вашай пошты, я змагу Вам так нашкодзіць, што доўга ад гэтага Вам прыдзецца адыходзіць.

Што такое якасны пароль, Вы і самі зможаце зразумець, прачытаўшы тое, што напісана ніжэй.

Я ўзломліваў/падбіраў адзін за другім паролі з рознай колькасцю літар і іх разнастайнасцю (літары/лічбы/спецыяльныя знакі), мой ноўтбук: 1500мгц, 728мб-рам, такім чынам, не самы хуткі, глядзім вынікі:

Паролі тыпу:

songbag
songbird
songbook
songcraft
songfest
songful
songfully
songfulness
songhai
songish
songland
songle
songless
songlessly
songlessness
songlet
songlike
songman
songo

такім чынам тыя, што можна знайсці, адчыніўшы кнігу слоўнік/перакладчык, можна атрымаць праз 2 (!!!!!) секунды.

Правіла нумар адзін: Нельга выкарыстоўваць паролі, якія з'яўляюцца некім літаратурным словам, што можна знайсці ў якой-небудзь кнізе/слоўніку.

Глядзім на іншыя паролі:

4-значныя:

tsgh – только літары, знайшоўся праз 1 секунду.
tsg1 – літары і лічбы, знайшоўся праз 1 секунду.
ts1% - літары, лічбы, знакі, знайшоўся праз 3 хвіліны.

7-значныя:

tsghjkjk – только літары, знойдзецца праз 50 хвілін
tsg1jkjk – літары і лічбы, знойдзецца праз 7 часоў
ts1%jkjk - літары, лічбы, знакі, знойдзецца праз 30 дзён!!!

Паролі большыя за сем знакаў, якія утрымліваюць лічбы, патрабуюць некалькі дзён, якія ўтрымлівыюць нават только адзін спецыяльны знак, няхай гэта "?" або кропка, патрабуюць некалькі месяцаў.

Правіла нумар два: Выкарыстоўвайце паролі, працягласцю мінімум 8 знакаў, і каб яны абавязкова ўтрымлівалі лічбы і літары, вялікія і маленькія! Дадаўшы да пароля сецыяльны знак, напрыклад кропку, ламаць яго будзе бессэнсоўна...

Некаторыя выкарыстоўваюць пароль, складзены з імя, з паштовага адрасу і інш..
Наглядны прыклад, адрас хлопца быў ххххх111982@хх.хх. Пароль на гэты адрас быў... ну, здагадайцеся?

Правіла нумар тры: Не складайце паролі са свайго імя або даты Вашага дня нараджэння!!! Або з Вашымі інтарэсамі, або з чым-небудзь яшчэ, аб чым вельмі лёгка здагадацца. Такія паролі вельмі лёгка вылічваюцца.

Прытрымлівайцеся гэтых правіл, і Вы зможаце пазбегнуць больш ці менш вялікіх непрыемнасцей
Паролі тыпу:

cho$yo5#
fro6z&a7
fro0chl#
b*le6rl0

Падабрать заўсёды магчыма, але гэта зойме пару месяцаў

http://pass.by-svet.com/
Гэта старонка дапаможа Вам зрабіць якасны пароль.
  Тэма:  Навіны  »  Мэсанджар
lefan

Адказаў: 0
Праглядаў: 15504

Паведамленні:
19 вер. 2007 01:58

;

Што такое мэсанджар:
Усе, пэўна, ужо ведаюць для чаго патрэбен мэсанджар, выкарыстоўвалі яго, або іншыя падобныя праграмы, такія як ICQ, MSN, AIM, Odigo і інш.
З дапамогай мэсанджара можна гутарыць з рознымі людзмі адначасова. Вашы сябры могуць бачыць Ваш статус, а Вы іхні. Паведамленні паміж Вамі і сябрам захоўваюцца. Магчыма дадаваць кантакты. Вельмі зручна зроблены ссылкі на вашае жыццё на русчаце, і, калі ёсць новыя адказы або паведамленні, то яны запальваюцца жоўтай лямпачкай. Таксама ёсць хуткі доступ да профіля, асабістых паведамленняў, фотаальбомаў, анкет, клубаў, дзённікаў Вашых сяброў. Акрамя ўсяго гэтага, у мэсанджар убудавана радыё, тэлебачанне, трансліт і модуль паведамленняў, гэта значыць, што з ім Вы нічога, з таго што робіцца на нашым партале, не прапазяхаеце.

У адрозненне ад іншых мэсанджараў, наш складаецца з найчысцейшага HTML і пары Javascript. Тым самым ужо названа адно з галоўных яго пераваг. Вам не абавязкова падгружаць ніякіх дадатковых праграм альбо plug-in'аў. Усё, што ад Вас патрабуецца - гэта наяўнасць сучаснага браўзера і доступу да Інтарнэту. (Мэсанджар працуе з версіямі браўзераў: Internet Explorer - 5.01 і вышэй, Mozilla/Firefox - 1.0 і вышэй, Opera - 7 і вышэй, Safari - 1.2 і вышэй).


Што Вам патрэбна для работы з мэсанджарам:
Спачатку, і гэта вельмі важна, выключыце popup blocker. Або наладзце яго такім чынам, каб ён не блікіраваў popup вокны са старонкі "http://messenger.rc-mir.com/messenger.php".
Як Вы гэта можаце зрабіць напісана тут.
Таксама ў Вас павінна быць уключана падтрымка javascripts. Як яе ўключыць можна прачытаць тут.


Ну, а зараз усё пакрыху, крок за крокам, аб тым, як яго выкарыстоўваць.
  Тэма:  Навіны  »  Прапановы да форуму
lefan

Адказаў: 5
Праглядаў: 171237

Паведамленні:
19 вер. 2007 01:32

Былы карыстальнік < -100
Лепей бы змоўк -100
Флудзільшчык -50
Пляткар -25
Неўтэматчык -10
Пасіўны 0
Навічок 1
Адчувае смак 10
Колішні 25
Гаваркі 50
Свой 100
Пастаялец 250
Пісьменнік 500
Ветэран 750
Даўгажыцель 1000
Майстар 2000
Знаўца 3500
Філосаф 5000
Мудры 10000
Гуру 15000
Гуру флейма 20000
Інвентар 50000
  Тэма:  Навіны  »  Правілы гэтага партала (УСІМ ПРАЧЫТАЦЬ) !!!
lefan

Адказаў: 1
Праглядаў: 450402

Паведамленні:
19 вер. 2007 01:25

Правілы партала


I. Агульныя палажэнні і рэкамендацыі

    1. Канферэнцыя з’яўляецца паслямадэрыруемай, гэта значыць, што дадаванне паведмаленняў адбываецца адразу, а іх "прарэджванне" пасля.

    2. Усе паведамленні адлюстроўваюсць меркаванні іх аўтараў, і адміністрацыя ніякай адказнасці за іх не нясе. Чыста там, дзе не засмечваюць. Калі не улічваць асобных адшчапенцаў, варта не забываць, што мы самі ствараем сабе навакольнае асяроддзе. Будзем акуратны?

    3. Не звяртайце ўвагі на адшчапенцаў. Не дражніце іх - адсутнасць увагі адразу зводзіць дыскусію на не, і не адказвайце ім той жа манетай, нават калі Вы лічыце, што Вас зняважылі. Астатняе — турботы мадэратара.

    4. За парадкам у канферэнцыі сочаць мадэратары і адміністратары. Мадэратары здзейсняюць кантроль над асобнымі каналамі, могуць рэдактаваць, выдаляць паведамленні, зачыняць тэмы толькі ў сваіх каналах. Адміністратары, яны ж Адміністрацыя партала, маюць усе правы мадэратараў, але дадаткова могуць блакіраваць доступ асобных удзельнікаў ва ўсёй канферэнцыі (іншымі словамі - баніць іх). Забараняецца абмеркаванне дзеянняў адміністратараў і мадэратараў у канферэнцыі і ў чаце. Калі Вы лічыце, што мадэратары сваю працу няправільна выконваюць, паведаміце адміністрацыі, толькі, калі ласка, усе вашы сцвярджэнні аргументуйце (глядзіце пункт V). Дзеянні адміністрацыі не падлягаюць абмеркаванню.

    5. Калі Вы тут нядаўна, не спакушайцеся тонам некаторых діскусій. Многія людзі даўно знаёмы і могуць дазволіць сабе такі тон у зносінах адзін з адным.

    6. Не рэкамендуецца пісаць паведамленні лацініцай, паколькі гэта перашкаджае чытанню і зніжае ўвагу да Вашага паведамлення. Калі напісанне паведамлення кірылічэскімі симваламі немагчыма, тады выкарыстоўвайце опцыю транслітэрацыі для перавода лацініцы ў кірыліцу.

    7. Рабочыя мовы партала. У агульных падзелах партала (чаце, асноўным форуме, фотаальбомах, спрэчках і т.п.) мовай зносін з’яўляецца беларуская, калі іншага не прадугледжана правіламі канала форума або чата. Так у рэгіянальных форумах дазваляецца поруч з рускай мовай выкарыстоўваць і мову рэгіёна. Напрыклад, у рэгіянальным форуме Нямеччыны можна выкарыстоўваць нямецкую (рэгіянальная мова) і рускую (асноўная мова партала). Мова зносін у клубах карыстальнікаў і гасцявых кнігах - па погляду ўладальнікаў гэтых клубаў і гасцявых. Мова зносін праз асабістыя паведамленні – па ўзаемнай згодзе тых, хто мае зносіны. Пры прадстаўленні матэрыялаў на іншых мовах у агульнадаступных падзелах партала обавязковым з’яўляецца наяўнасць перавода або краткая анатацыя такіх матэрыялаў на рабочую мову партала - рускую (або рэгіянальную мову рэгіянальнага форума).

    8. Адносна імёнаў (або нікаў). Ваш нік — Ваша індывідуальнасць. Дарэчы, магчыма, калі Вы станеце заўсёднікам канферэнцыі, ён будзе Вашай візіткай, якая кажа пра Вас і Ваш узровень. Калі не жадаеце потым “ваяваць” за тое, што Вы завёцеся менавіта так, і не быць адным з многіх, выбірайце нік паарыгінальнейшы (у рамках Правілаў і цвярозага сэнсу). Зразумела, Вы можаце падпісвацца і рэальным імем, гэта Ваша асабістая справа.

    9. Нагадваем, што серверы гэтага партала знаходзяцца ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія (ФРГ) і на яго распаўсюджваюцца законы ФРГ. Артыкул 86 Канстытуцыі ФРГ 1949 г. забараняе выкарыстоўванне ўсіх форм сцягаў, частак уніформы, лозунгаў і форм прывітання, знакаў, якія выкарыстоўваліся ў нацыянал-сацыялістычных арганізацыях. Дзеянне гэтага артыкула распаўсюджваецца і на гэты партал. Таксама, згодна крымінальнаму кодэксу ФРГ, факт адмаўлення Халакоста з’яўляецца крымінальным парушэннем, так як і выказванні, у якіх апраўдываюцца альбо перабольшыць парушэнні нацыянал-сацыялістаў.

    10. На гэтым партале забаронены:

      a. Заклікі да парушеэння дзеючага заканадаўства, выказванні расісцкага характару, распальванне міжнацыянальнай варожасці, і ўсяго іншага, што пападае пад дзеянне КК Германіі.
      b. Размяшчэнне як тэкставага, так і графічнага матэрыяла, альбо ссылак на матэрыял, які змяшчае парнаграфію, выявы і/або апісанне сцэн насілля над людзьмі і/або жывёламі, крававых сцэн.
      c. Усялякая рассылка спама (напрыклад, писем шчасця, рэкламы, просьбаў дапамагчы фінансава і т.п.).
      d. Выкарыстоўванне ў іме (ніке), у подпісі, у названні пакоя чата і ў названні паведамлення форума адрасу і імёны вэб-сайтаў, грубыя, нецэнзурныя і мацерныя выразы.
      e. Ссылкі на старонкі з паслугамі і рэсурсамі (форум, чат, фотаальбомы, знаёмствы і т.п.), падобнымі да тых, што прадстаўлены на гэтым партале.
      f. Перад
+ ...
 



Мой профіль: Профіль · Налады · Пошта · Гасцявая кніга · Сябры · Рэфералы · Чорны спіс · Запісная кніжка · Адрасная кніга
Зносіны: Пачатак · Форумы · Чат · Дзённікі · Клубы · фотаальбом · Знаёмствы · Месенджар · Карыстальнікі
Забавы: Гульні · Шахматы · Конкурс прыгажосці
Карыснае: Аватары · Смайлікі · Генератар пароляў
Інфармацыя: Навіны · Правілы
© 2006-2017 26L.com - 26 Letter's Abuse